Текст песни
Покуль я дайшла да цябе
Сто вялікіх дажджоў адшумела
Сто рабін адцвіло па вясне
Можа сто птушанят узляцела
Покуль я дайшла да цябе
Покуль я дайшла да цябе
Сто вялікіх снягоў упала
Зорак сто ў непрагляднай імгле
Загарэлася і прапала
Покуль я дайшла да цябе
Дні не стрыножыш, яны разляцелісь
Іх немагчыма цяпер нам знайсці
Вельмі шкада, што мы позна сустрэлісь
Разам з табой, каб ісці
Я усё ж дайшла да цябе
Хоць няблізкая гэта дарога
Не кажы мне папрокаў цяпер
Я іх чула у жыцці вельмі многа
Покуль я дайшла да цябе
Я усё ж дайшла да цябе!
Ты даруй, што спазнілася дужа
Хай насуперак суму, журбе
Расцвітуць нам вясельныя ружы
Я усё ж дайшла да цябе!
Дні не стрыножыш, яны разляцелісь
Іх немагчыма цяпер нам знайсці
Вельмі шкада, што мы позна сустрэлісь
Разам з табой, каб ісці
Комментировать