Обложка трека Уцякалі — Martin S.
4:29

Martin S. Уцякалі

Сингл · 2015

Скачать

Текст песни

Пад дажджом ушчэнт прамоклі мы
Адлюстроўваемся вокнамі
Робім усё як наракалі
Мы ўцякалі уцякалі
Сэрцы адмяралі годы нам
Не пакінулі ніводнага
На сваёй фальшывай хвалі
Мы ўцякалі уцякалі
Пакаленне непакораных
Толькі ў вочы глядзець сорамна
Мы не з медзі і не з сталі
Мы ўцякалі уцякалі

Шкадаваць ужо не варта нас
Бо занадта мы ўпартыя
Зямля гарэла пад нагамі
Мы ўцякалі уцякалі
Болевы парог заніжаны
Кожны трэці быў пакрыўджаны
З раззлаванай воўчай стаі
Мы ўцякалі уцякалі
І на п’едыстальным фінішы
Мы наўмысна не спыніліся
Так мы вырашылі самі
Мы ўцякалі уцякалі

Ногі ў рэшту мы здзіралі
На парады зневажалі
Так мы вырашылі самі
Мы ўцякалі уцякалі
І пад белымі сцягамі
Роўнымі шэрагамі
У далоні мы пляскалі
І уцякалі уцякалі

0:00 0:00