Текст песни
Ізноў навокал нейкія людзі
Усё кажуць што нічога не будзе
Ды ўсё нармальна і можна спаткацца
Але неабходна
Матывацыя
У парках і ў халодных пад’ездах
Мы вырашаем хто будзе першым
Хай скардзяцца дурныя суседзі
Каханне каханнем але ты ведаеш
Кожны сам кожны сам кожны сам за сябе
Ты маўчыш я маўчу і знікаю ў акне
І няхай гэты рытм б’ецца ў галаве
І толькі кожны сам за сябе
Каму на працы каму ў універы
Мы панядзелкам болей не верым
Закрыем дзверы на тры абароты
Каму мы патрэбныя калі парваць драты
І недасяжнымі стануць сігналы
І не кажы што гэтага мала
Ты ж ведаеш што я ненадзейны
Таму і збіраеш што пасеяла
Кожны сам кожны сам кожны сам за сябе
Ты маўчыш я маўчу і знікаю ў акне
І няхай гэты рытм б’ецца ў галаве
І толькі кожны сам за сябе