Текст песни
Хата гарыць, працы няма, жонка ўшла
Склеп затапіла ушчэнт – вось такая бяда
Мора павіннасці, збой электрычнасці
Аўтобус спазніўся, тралейбус гарыць
Гэта гамон, даставай тэлефон
Адкрывай інстаграм, налівай па сто грам
Але сонца яшчэ свеціць
Пяюць птушкі, пляшуць дзеці
І я пакуль яшчэ жывы
Захоўвай
Пазітыўны настрой
Захоўвай
Пазітыўны настрой
Захоўвай
Пазітыўны настрой
Захоўвай
Пазітыўны настрой
Бо найлепшае што ты можаш зрабіць
Каб сябе палюбіць і жыццё не згубіць
Гэта захоўваць
Пазітыўны настрой
Пазітыўны настрой
І калі падаецца, што вось надыходзіць канец
Што труну, у якой ты ляжыш, зарос казялец
Разумей жа, што гэта толькі пачатак
Будзе і суму, і гора ў дадатак
Але хто адолее справіцца з гэтым
Жахлівым жыццём – ды яшчэ і з імпэтам
І выйсці шчаслівым пасля –
Толькі ты!
Захоўвай
Пазітыўны настрой
Захоўвай
Пазітыўны настрой
Захоўвай
Пазітыўны настрой
Захоўвай
Пазітыўны настрой
Бо найлепшае што ты можаш зрабіць
Каб сябе палюбіць і жыццё не згубіць
Гэта захоўваць
Пазітыўны настрой
Пазітыўны настрой