Текст песни
Чарговы забыты дзень на шэрай зямлі
Людзі, нібы чорны цень, ідуць на палі
Хочацца крыкнуць уголас і слухаць адказ
Але ніхто не пачуе мяне і ў гэты раз
Сонца
Сонейка ўзышло
Зранку
Над маёй душой
Яно прыйдзе пазбавіць нас ад болю і нуды
І я скіну цяжар учорашняй хандры
Хай прыйдзе сонца
Сонца
Спрабую пазбавіцца болю ў маёй галаве
Куды не прыйду я мне скажуць – праблема ў табе
Але я нікому не веру – мы вязні турмы
Яе разбуру я муры і пайду дагары
Сустрэну сонца
Сонейка ў душы
Зранку
І увечары
Бо я вольны цяпер ад ўчарашніх кайданоў
І спазнаў я радасць шчасце і любоў
Хай прыйдзе сонца!
Сонца
О-о-о!