Обложка трека Беларус — Маланка
4:13

Маланка Беларус

Сингл · 2025

Скачать

Текст песни

Сяджу я на рэчцы у лесе чароўным
І слухаю птушыя спевы і гоман
Роздумы ўчас заціхаюць
І розум мой спіць
Узгадваю я акіянскія хвалі
Пальмы трапічныя, дальнія далі
І думаю – ці гэта важна
Што нам то не далі?
Дзе ж тое шчасце, што мы так хацелі?
Яно ляжыць там, куды не глядзелі
У тварах, ва ўсмешках людзей нашых родных
Світанках і глыбі сутонняў лагодных
І горад, і рэчка, і роварная сцежка
Вясковая дача і возера Вяча
Гітара з сябрамі ды лазня з бацькамі
Мяне збудавалі гадамі
Мой край, балота і гай
Спрадвечныя вузлы сплялі
Нічога са мною не стане
Пакуль я на гэтай зямлі
Цякуць як рака ў маіх вуснах
Нашай роднай мовы віры
Дык што ж робіць мяне беларусам?
А гэта наўпрост у крыві!

0:00 0:00