Текст песни
Знаёмыя спевы ў вушах
Знаёмыя цёплыя словы
Як добра ў родных краях
І лепей не будзе, чым дома
Гарбата, шкарпэткі і плед
І цёплае полымя печы
А побач ёсць той чалавек
Які абдымае за плечы
Самае цёплае, самае блізкае
Знойдзеш у тых вачах з добрымі рысамі
Ласкаю матчынай усе мы сагрэтыя
У сэрцы агеньчыкам моманты гэтыя
Да зораў, да сонца бліжэй
Цягнуліся рукі і вочы
Тут будзе цяплей і цяплей
Тут будзе ўсё, што захочаш
На кухні сядзім удваіх
І цэлую ноч размаўляем
Пра тое, што ў нашым жыцці
Было, мы цяпер успамінаем
Самае цёплае, самае блізкае
Знойдзеш у тых вачах з добрымі рысамі
Ласкаю матчынай усе мы сагрэтыя
У сэрцы агеньчыкам моманты гэтыя
Самае цёплае, самае блізкае
Знойдзеш у тых вачах з добрымі рысамі
Ласкаю матчынай усе мы сагрэтыя
У сэрцы агеньчыкам моманты гэтыя