Текст песни
Хлопец, куды ты ўвязаўся?
Думаў тут грошай мяшкамі?
Навошта за гэта ўзяўся?
Тры сольды і пот са слязамі!
Гэта пастка, мы віншуем
Рыхтуйся – папрацуем!
Тое, што робіш – па кайфу
І ўсё на свеце так міла
А калі не, то навошта?
Лямку цягнуць цераз сілу?
Гэта пастка, уцякай
Пытанне вырашай!
У гэтым месцы год за тры і сівая галава
Што тут робіцца – глядзі: гэта нейкая дрыгва
Мабыць гэта не тваё, а ты проста заблукаў
Пакідай – шукай сваё, гэты час ужо настаў
У гэтым месцы год за тры і сівая галава
Што тут робіцца – глядзі: гэта нейкая дрыгва
Мабыць гэта не тваё, а ты проста заблукаў
Пакідай – шукай сваё - гэты час ужо настаў