Текст песни
Гарызонт адпускае халодны ўсход
Пачынаецца дзень, закіпела жыццё
Зноўку тысячы спраў і за годзікам год
А з чаго пачыналася гэта ўсё?
Дзе твае карані? Urban, Forest, палі
Дзе твае карані? Там хадзілі зубры
Дзе твае карані? Там на хатах буслы
Голас продкаў у сэрцы падкажа табе
Тут калісьці спявалі і грала гармонь
Душу скрыпачкі рвалі і хлеб, ручнікі
Месца сілы, як космас, але на Зямлі
Тут жылі нашы продкі – адсюль карані
Дзе твае карані? Urban, Forest, палі
Дзе твае карані? Там хадзілі зубры
Дзе твае карані? Там на хатах буслы
Голас продкаў у сэрцы падкажа табе
Дзе твае карані? Urban, Forest, палі
Дзе твае карані? Там хадзілі зубры
Дзе твае карані? Там на хатах буслы
Голас продкаў у сэрцы падкажа табе