Текст песни
Проста быць побач —
Рэзаць пірог і маўчаць,
Лагодныя драбкі цішы
Выпускаць на стол,
Ведаць, што вастрыня
Нажа — не метафара,
А частка вашай
Агульнай прасторы.
Рэзаць пірог
І маўчаць,
Не перакрыкваць
Дождж,
Дазволіць усім
Удзельнікам сцэны
Граць свае ролі.
Няхай застануцца
Ў свеце толькі
Гэтая імітацыя
Сонца і гэты нож.
І верш няхай зусім
Не пра вас,
І кран цячэ,
І рэчы жывуць
Уласным жыццём.
А вы паднесяце
Да рота кавалкі
Вільготнага пірага,
Запоўніце рот
Літарамі яго,
Загаворыце мовай,
Што аддае больш,
Чым бярэ.
Гэта і ёсць любоў.
Разам маўчаць —
Значыць, мець давер,
Не маючы слоў.
Hanna Komar feat. PAWIETRA