Перейти к содержимому
Обложка трека Верабей і мыш — Аверсэв
3:32

Трек

Аверсэв Верабей і мыш

Альбом · Залатая Скарбонка (5+) · 2021 · Поп, Детская

Скачать

Текст песни

Жылі-былі побач Верабей і Мыш: Верабей пад страхою, а Мыш у норцы пад хатай. Надумалі яны пасеяць пшаніцу. Назбіралі зярнят, засеялі поле.
Мыш пытаецца:
– Табе карані ці вяршкі?
– Сам не ведаю.
– Бяры карані!
– Добра, няхай будуць карані.
Паспела пшаніца. Мыш зжала каласы, у сваю нару перанесла, змалаціла ды есць сабе ўсю зіму.
А Верабей пакаштаваў карані – нясмачна! Давялося яму на сметніку галоднаму зімаваць.
Вясною Мыш вылезла з нары і пытаецца:
– Як, суседзе, зімавалася?
– Кепска, – кажа Верабей. – Ледзь выжыў: нясмачная пшаніца ўдалася.
– То давай сёлета моркву пасеем: яна салодкая.
– Давай, калі не хлусіш! – узрадаваўся Верабей.
Ускапалі поле і пасеялі моркву.
– Табе карэнне ці вяршкі? – зноў пытаецца Мыш.
– Вяршкі! – кажа Верабей.
– Добра, бяры вяршкі.
Вырасла морква. Занесла Мыш сваё карэнне ў нару і есць сабе патроху. А Верабей пакаштаваў вяршкі, аж яны не лепшыя за пшанічныя карані.
Надзьмуўся ён, ледзь не плача.
Ляціць Варона, пытаецца:
– Чаго ты, Верабей, надзьмуўся?
Расказаў ён, як яны пшаніцу ды моркву сеялі. Зарагатала Варона і кажа:
– Дурны ты, Верабей! У пшаніцы смачныя вяршкі, а ў морквы – карэнне.
Узлаваўся Верабей, прыляцеў да Мышы:
– Ах ты, нягодніца! Я з табою біцца буду.
– Ну што ж, – кажа Мыш, – давай біцца!
Паклікаў Верабей сабе на дапамогу драздоў і шпакоў, а Мыш – кратоў і пацукоў. Пачалі біцца.
Доўга біліся, а ніхто нікога не пабіў. Убачыла гэта Варона і кажа:
– Кар, Верабей! Слабое ў цябе войска! Каб ты паклікаў Марскога Сокала, ён бы адразу ўсіх паглытаў.
Паляцеў Верабей на мора, паклікаў Марскога Сокала. Прыляцеў Сокал і ўсё мышынае войска паглытаў. Адна толькі Мыш у нару схавалася.
Вечарам Сокал сеў на камень у ржышчы ды заснуў. А Мыш тым часам падпаліла ржышча, зашугаў агонь і спаліў Сокалу крылы. Прачнуўся Сокал, пабедаваў ды пайшоў нагамі да мора. Па дарозе паляўнічы хацеў яго застрэліць, а Сокал і кажа:
– Не страляй мяне, добры чалавек. Лепш вазьмі да сябе, я табе добра аддзячу.
Узяў паляўнічы Сокала да сябе, цэлы год яго карміў і лячыў. А як адраслі ў Сокала крылы, пачаў ён дапамагаць зайцоў і птушак лавіць.
З таго часу сокалы служаць памочнікамі ў паляўнічых.

0:00 0:00