Трек
Аверсэв Тры мядзведзі
Альбом · Сказки, Стишки, Потешки На Белорусском Языке "Залатая Скарбонка" (2+) · 2021 · Поп, Детская
Текст песни
Пайшла адна дзяўчынка ў лес. Там яна заблукала і пачала
шукаць дарогу назад, але не знайшла, а натрапіла на дамок.
Дзверы былі адчыненыя, яна за іх зазірнула, убачыла, што нікога няма, і ўвайшла.
У дамку жылі тры мядзведзі. Адзін мядзведзь быў бацькам, звалі яго Міхал Іванавіч. Ён быў вялікі і калматы. Другая была мядзведзіцай. Яна была меншая, і звалі яе Настасся Пятроўна. Трэці быў медзведзянём, і звалі яго Мішутка. Мядзведзяў
дома не было, яны пайшлі ў лес гуляць.
У дамку было два пакоі: сталовая і спальня. Дзяўчынка
зайшла ў сталовую і ўбачыла на стале тры місы з поліўкай. Першая міса, вялікая, належала Міхалу Іванавічу. З другой місы, меншай, ела Настасся Пятроўна, а трэцяя, сіненькая місачка, была Мішуткава. Ля кожнай місы ляжала лыжка: вялікая, сярэдняя і маленькая.
Дзяўчынка ўзяла самую вялікую лыжку і пасёрбала з самай
вялікай місы, пасля ўзяла сярэднюю лыжку і пакаштавала
з сярэдняй місы, потым узяла маленькую і пачаставалася
з сіненькай місачкі. I Мішуткава поліўка здалася ёй самай
смачнай.
Дзяўчынка захацела сесці і ўбачыла ля стала тры крэслы: адно вялікае – для Міхала Іванавіча, другое меншае – для Настассі
Пятроўны, а трэцяе, маленькае, з сіненькай падушачкай,
– для Мішуткі.
Яна палезла на вялікае крэсла і ўпала, пасля села на сярэдняе, але на ім было нязручна, потым села на маленькае і засмяялася – так ёй было добра. Дзяўчынка ўзяла сіненькую місачку і пачала есці. З’ела ўсю поліўку і стала гойдацца на крэсле. Крэсла паламалася, і яна звалілася на падлогу.
Паднялася, паставіла крэсла і пайшла ў другi пакой.
Там стаялі тры ложкі: вялікі – для Міхала Іванавіча,
сярэдні – для Настассі Пятроўны і маленькі – для Мішуткі. Дзяўчынка легла ў вялікі, але там было зашмат месца, пасля легла ў сярэдні, але там было занадта высока, потым легла ў маленькі – ложачак быў як для яе зроблены, і яна заснула.
А мядзведзі прыйшлі дадому галодныя і захацелі паабедаць.
Вялікі мядзведзь узяў місу, зірнуў на яе і зароў страшным голасам:
– Хто еў з маёй місы?
Мядзведзіца паглядзела на сваю місу і зарыкала не так гучна:
– Хто еў з маёй місы?
А медзведзяня ўбачыла сваю пустую місу і запішчала:
– Хто еў з маёй місы і ўсё з’еў?
Міхал Іванавіч зірнуў на сваё крэсла і зароў страшным голасам:
– Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
Настасся Пятроўна паглядзела на сваё крэсла і зарыкала не так гучна:
– Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
Мішутка ўбачыў сваё зламанае крэсла і запішчаў:
– Хто сядзеў на маім крэсельцы і паламаў яго?
Мядзведзі пайшлі ў другi пакой.
– Хто клаўся ў мой ложак і змяў яго? – зароў Міхал Іванавіч страшным голасам.
– Хто клаўся ў мой ложак і змяў яго? – зарыкала Настасся Пятроўна не так гучна.
А Мішутка падставіў лавачку, палез у свой ложачак і запішчаў:
– Хто клаўся ў мой ложак?
І раптам ён убачыў дзяўчынку і завішчаў так, быццам яго рэжуць:
– Вось яна! Трымайце яе! Вось яна!
Ён хацеў яе ўкусіць.
Дзяўчынка прачнулася, убачыла мядзведзяў і кінулася да акна. Яно было адчыненае, яна выскачыла туды і збегла. І мядзведзі яе не дагналі.
2022 Народные сказки
2022 Сказки зарубежных писателей
2021 Залатая скарбонка (1+)
2021 Стихотворения, легенды и былины на белорусском языке "Залатая скарбонка" (5+)
2021 Сказки, стишки, потешки на белорусском языке "Залатая скарбонка" (2+)
2021 Сказки, стихотворения, рассказы на белорусском языке "Залатая скарбонка" (3+)
2021 Залатая скарбонка (5+)
2021 Произведения русских писателей на белорусском языке "Залатая скарбонка" (5+)
2021 Залатая скарбонка (4+)