Трек
Аверсэв Верабейка
Альбом · Сказки, Стихотворения, Рассказы На Белорусском Языке "Залатая Скарбонка" (3+) · 2021 · Поп, Детская
Текст песни
У вераб’ёў усё гэтак жа, як у людзей: дарослыя вераб’і і вераб’іхі пра ўсё гавораць так, як пішуць у кнігах, а моладзь сваім розумам жыве.
Жыў адзін жаўтароты верабей Пудзік – над акенцам лазні ў цёплым гняздзе. Лётаць ён яшчэ не спрабаваў, але крыламі ўжо махаў. Хацелася яму хутчэй дазнацца: які ён, гэты свет, ці ёсць у ім для верабейкі месца.
Пазіраючы на зямлю, ён чырыкаў:
– Чорная, чыста чорная!
Прылятаў татка, прыносіў Пудзіку кузурак. А Пудзік глытаў кузурак і ўсё высоўваўся з гнязда – аглядаўся.
– Чакай, чмут! – турбавалася маці. – Чабурахнешся!
– Чым, чым? – пытаў Пудзік.
– Не чым, а на зямлю звалішся, а там Котка – чык! – i злопае! – тлумачыў бацька і ляцеў на паляванне.
Так ішоў час, а крылы расці не спяшаліся.
Падзьмуў аднойчы вецер, і Пудзік пытае:
– Чаго, чаго?
– Вецер падзьме на цябе – чырык! – і скіне на зямлю да Коткі! – сказала яму маці.
Пудзіку гэта не спадабалася, i ён сказаў:
– А для чаго дрэвы хістаюцца? Хай спыняцца, тады ветру не будзе.
Тлумачыла яму маці, што ўсё дзеецца інакш, але ён не паверыў, бо ўсё разумеў па-свойму.
Ідзе міма лазні мужык, махае рукамі.
– Яму Котка крылы абарвала? – пытае Пудзік.
– Чалавек гэта, у яго крылаў няма! – сказала вераб’іха.
– Чаму?
– Калі б у яго былі крылы, ён лавіў бы нас.
– Чыстае глупства! – сказаў Пудзік. – Крылы мусяць быць ва ўсіх. На зямлі горш, чым у паветры!
Сядзеў аднойчы Пудзік на краі гнязда і распяваў песні:
– Эх, бяскрылы чалавек,
У цябе дзве ножкі,
Хоць ты большы за мяне,
Ядуць цябе мошкі!
Меншы я разоў у сем,
Але сам я мошак ем!
Спяваў-спяваў – і выпаў з гнязда. Вераб’іха кiнулася да яго, а Котка – рудая, вочы зялёныя – тут як тут.
Спужаўся Пудзік, растапырыў крылы, гайдаецца на шэранькіх нагах і чырыкае:
– Чым магу дапамагчы?
А Верабі’ха адштурхоўвае яго ўбок, пер’е ў яе дыбарам – страшная, смелая, дзюбу разявіла – Котцы ў вока цэліць.
– Прэч! Ляці, Пудзік, на акно...
Страх прыўзняў верабейку з зямлі, падскочыў верабейка, замахаў крыламі – раз! І вось ён на акне!
Тут і мама падляцела – без хваста, але радасная.
А Котка сядзіць на зямлі, счышчае з лап вераб’інае пер’е, глядзіць на іх і са шкадаваннем мяўкае:
– Мя-акенькі такі верабейчык, нібы мы-ышка... мяў...
І ўсё скончылася добра, калі не лічыць мамінага хваста.
2022 Народные сказки
2022 Сказки зарубежных писателей
2021 Залатая скарбонка (1+)
2021 Стихотворения, легенды и былины на белорусском языке "Залатая скарбонка" (5+)
2021 Сказки, стишки, потешки на белорусском языке "Залатая скарбонка" (2+)
2021 Сказки, стихотворения, рассказы на белорусском языке "Залатая скарбонка" (3+)
2021 Залатая скарбонка (5+)
2021 Произведения русских писателей на белорусском языке "Залатая скарбонка" (5+)
2021 Залатая скарбонка (4+)