Перейти к содержимому

Текст песни

– Сiўка-варонка,
Куды паляцела?
– К кавалю на двор.
– Нашто табе каваль?
– Косы кавацi.
– Нашто табе косы?
– Траўку касiцi.
– Нашто тая траўка?
– Каровак кармiцi.
– А нашто кароўкi?
– Млечка даiцi.
– А нашто млечка?
– Сырцы ляпiцi.
– А нашто сырцы?
– Пастухоў кармiцi.
– А дзе ж пастухi?
– На вайну пайшлi.
– Дзе ж тая вайна?
– Пасярод гумна.

0:00 0:00