Обложка трека Пярун — КМЕТЪ
5:34

КМЕТЪ Пярун

Сингл · 2022

Скачать

Текст песни

У руках ягоных меч!
Ён галовы с плечаў
Здымае ў бойцы,
Стань побач ў сечы!
Бяры хутчэй сякіру і ідзі напралом
Праз ворагаў шыхты, што прыйшлі да нас з мячом!

Ведае Сірын і птах Гамаюн,
Мядзведзь-бадзяга і сівы дзед-лясун!
Ведай, ваяр, бляск знішчальных навальніцаў,
Як вораг-чужаніца іх вагню баіцца!

Коні кметаў сівых б’юць капытом,
Песня гучыць, славіць яго!
Стрэлы ды лук, сякіра й булава,
Меч, кальчуга ды буйна галава!

Коні кметаў сівых б’юць капытом,
Песня вояў славіць яго!
Стрэлы ды лук, сякіра й булава,
Меч, кальчуга ды буйна галава!

Пярун! Пярун! Пярун! Пярун!
Пярун! Пярун!
Прачынайся, чуеш кліч братоў!?
Пярун! Пярун! Пярун! Пярун!
Пярун! Пярун!
Паміж нас стаць час надыйшоў!

Зірні яму ў вочы,
Чуеш, неба грукоча?
Вецер між хмар,
Гнеў маланкай паўстаў!
Мур са шчытоў, дзіды ў крыві
Чужынцаў, меч узняўшых на нашай зямлі!

Моц продкаў бліскавіцай - ззяе ў вачах
Дзе нашы карані – стае сілы ў руках,
Станем з табою адзіным шыхтом.
За Сонца, за Род, і за родных багоў!

Коні кметаў сівых б’юць капытом,
Песня гучыць, славіць яго,
Стрэлы ды лук, сякіра й булава,
Меч, кальчуга ды буйна галава.

Коні кметаў сівых б’юць капытом,
Песня вояў славіць яго,
Стрэлы ды лук, сякіра й булава,
Меч, кальчуга ды буйна галава!

Пярун! Пярун! Пярун! Пярун!
Пярун! Пярун!
Прачынайся, чуеш кліч братоў!?
Пярун! Пярун! Пярун! Пярун!
Пярун! Пярун!
Вораг наўкол!
Вораг наўкол! Вораг наўкол! Вораг наўкол!
Пярун! Пярун! Пярун! Пярун!
Пярун! Пярун!

Пярун!!!

0:00 0:00