Текст песни
Сто адсоткаў я ўпэўнены ў тым
Мы ня тыя хто побач адзін з адным
Словы дагаралі пакідалі дым
Добра ведалі што трэба раіць
Пастаўлена на мапе
На дадзеным этапе
Нічога не шкада ўжо
Жыцце слабымі намі
Вар'ятасці на грані
Бегам ад адзіноцтва ўтвораныя пары
Не трымай мяне
Ніхто не праў як час
Нас сілай не зыначыць
Не трымай мяне
Да пабачэння зноў
Слоў не трэба ўсе іначай
Будзь са мною побач але не заўжды
Не бывае дзьвух прастораў без мяжы
Словы дагаралі прымушалі жыць
Добра ведалі як трэба раніць
Што за істоты людзі
Схавай свае пачуцці
Мацней каб былі мае
Усмешкамі маскі
Дзіцячыя адмазкі
Вайны дарэмнае
Ні крах ні перамога
Не трымай мяне
Ніхто не праў як час
Нас сілай не зыначыць
Не трымай мяне
Да пабачэння зноў
Слоў не трэба ўсе іначай