Обложка трека Мама і тата — Анатоль Ярмоленко
3:25

Анатоль Ярмоленко Мама і тата

Сингл · 2023

Скачать

Текст песни

Родны дом у зацені бяроз,
Белыя разныя аканіцы.
У зіхоткіх кроплях белых рос
Сонца узыходзіць і садзіцца.

Тут мая ласкавая зямля -
Дробная пясчынка у сусвеце.
Тут мая вялікая радня -
Самая гасцінная на свеце.

Мама і тата, родная хата
Кліча дадому мяне.
Мама і тата, вы - має свята,
Сонца у радзімым акне!

Сустракаюць ласкай і цяплом
Добрыя матуліныя вочы.
Мой старэнькі мілы родны дом
Сэрца маё адпускаць не хоча.

Я сюды вяртаюся у снах,
Удыхаю дым салодка-горкі...
Асвятляюць жыццёвы мой шлях
Дзве душы, дзве ранішнія зоркі.

Мама і тата, родная хата
Кліча дадому мяне.
Мама і тата, вы - мае свята,
Сонца у радзімым акне!

0:00 0:00