Перейти к содержимому
Обложка трека Белы кіт — МАЙТАЙ
5:35

Трек

МАЙТАЙ Белы кіт

Альбом · Белы Кіт · 2021 · Рок

Скачать

Текст песни

Незразумела
Вецер хіліць дрэва
У верасьні завея
Завея як зімой
Незразумела
Ці жыва яшчэ надзея?
Бяжым ад цемры па завулках
Шпацырым па прамой

А у нашым небе, нарэшце у нашым небе
Такі спакой, такі спакой
І белы кіт, і белы-белы кіт
Плыве па небе белы кіт
З чырвонай паласой, з чырвонай паласой

Вось як бывае
У прыступах адчая
У таямніцах гая
Апошні знойдзем скарб
Мятлік пырхае
Ля вогнішча пырхае
Перад брамай рая
Хто ты - вялікі князь ці раб?
Хто ты?
Вялікі князь ці раб?
Хто ты?

А у нашым небе, нарэшце у нашым небе
Такі спакой, такі спакой
І белы кіт, і белы-белы кіт
Плыве па небе белы кіт
З чырвонай паласой, з чырвонай паласой
А у нашым небе, нарэшце у нашым небе
Такі спакой, такі спакой
І белы кіт, і белы-белы кіт
Плыве па небе белы кіт
З чырвонай паласой, з чырвонай паласой

0:00 0:00