Текст песни
Ты абыйшоў цэлы свет колькі краін
Ты бачыў сотні вачэй, быў не адзін
Але за сотняй застаў лёс ты свой не напаткаў
Усё вельмі проста, а ты думаў заўжды
Што за экватар ляцець трэба і ты
Лятаў і вернуўся зноў, каб знайсці сваю любоў
Ружы твае пацалункамі ня грэюць
Ад васількоў прабуджаецца кроў
Як цябе я пацалую
Прыпеў
Я твая, я твая папараць-кветка
Мы з табой, мы з табой йдзем па палетку
Я твая, гэта наш час
Усе наўкола дзеля нас
Я твая, я твая папараць-кветка
Мы з табой, мы з табой стрэнемся ўлетку
Не губляй не варта слоў
Напаткае нас любоў
ІІ. І мы прачнемся ўдвох у белай траве
І вецер будзе шаптаць мне і табе
Што ўсё наўкола для нас
У гэты самы лепшы час
У гэты час мы забудзем усё на свеце
Нібы палац, гэты свет дзеля нас
Мы шчаслівыя, як дзеці