Перейти к содержимому
Обложка трека Белая Ластаука — Алена Ланская
3:48

Трек

Алена Ланская Белая Ластаука Gold Collection

Сингл · 2025 · Фолк

Скачать

Текст песни

Я дыхаю табою, Беларусь
Табе іспавядаюся і веру
І васількамі вышыты абрус
Сцялю на твой высокі белы бераг

Мне праз гады, што ўсе да аднаго
Як знічкі-заранічкі зберагаю
Не адляцець ад берага твайго
Я ластаўка твая берагавая

Да твайго берага дай мне прыласціцца
Я твая белая, белая ластаўка
Я зараніц тваіх знічка-іскрыначка
Сініх крыніц тваіх кропля-крывіначка

Я за цябе малюся, Беларусь
Малітвай ціхай любасці і веры
І васількамі вышыты абрус
Сцялю на твой высокі белы бераг

Да твайго берага дай мне прыласціцца
Я твая белая, белая ластаўка
Я зараніц тваіх знічка-іскрыначка
Сініх крыніц тваіх кропля-крывіначка

Мне да цябе цячы, плыць аблачынкаю
Быць на тваім плячы белай хусцінкаю
Да твайго берага дай мне прыласціцца
Я твая белая, белая, белая ластаўка

0:00 0:00