Обложка трека Мой родны край — Ирина Дорофеева
3:32

Ирина Дорофеева Мой родны край the original

Сингл · 2023

Скачать

Текст песни

Лепшай стараны няма – гэта мой родны край!
Іншай не шукай дарма – гэта мой родны край!
Льецца ў сіні бясконцай, шэпча прыемна гай
Песню ў кожнае аконца "Гэта мой родны край!”

Дзе б ні вандравала - вярнуся заўжды
У любы родны край, край малады!
Тут, зямля мая, дзе з маленства я, –
Мой прытулак назаўжды!

Усьмешак радасных святло – гэта мой родны край!
І матулі рук цяпло – гэта мой родны край!
Першы сонечны праменьчык, духмяны каравай
І ў вачах тваіх агеньчык – гэта мой родны край!

Дзе б ні вандравала – вярнуся заўжды
У любы родны край, край малады!
Тут, зямля мая, дзе з маленства я, –
Мой прытулак назаўжды!


Край моцны, рэкаў і азёр – гэта мой родны край!
Цень лясоў, палёў прастор – гэта мой родны край!
Спеў зязюлі у бары – гэта мой родны край!
Пах суніцы ў гушчары – гэта мой родны край!

0:00 0:00