Текст песни
У зязюльчына ранне, на сваё можа ліха,
Да цябе я пастукаўся ціхенька-ціха.
Але ты не пачула, ці мне толькі здалося
І паплыў ад мяне маладзік над калоссем.
Але ты не пачула, ці мне толькі здалося
І паплыў ад мяне маладзік над калоссем.
І тады я рашыўся, да цябе, маёй мілай,
У акенца пастукаць, з трошкі большаю сілай.
Зноўку ты не пачула, ды без лішняй гаворкі,
Я пастукаўся зноў, так што пырснулі зоркі.
Затращалі дубы, пахіснулася хата -
Ведай, будеш ва ўсім, ты адна вінавата.
Але ты не пачула, ці мне толькі здалося
І паплыў ад мяне маладзік над калоссем.
Але ты не пачула, ці мне толькі здалося
І паплыў ад мяне маладзік над калоссем.