Обложка трека Святая Еўфрасіння — Евгений Савельев, New CosmoPolis
8:21

Евгений Савельев, New CosmoPolis Святая Еўфрасіння на беларускай мове

Сингл · 1999

Скачать

Текст песни

Уладарыня навекі без маны
Як промень сонца ў небе над Айчынай
Ад пошасці, ад здрады, чужыны
Нас уратуй, святая Еўфрасіння
На кінутую ў рабства чужаку
Знямелую без страчаных святыняў
На родную бяздольную зямлю
Вярні свой крыж, святая Еўфрасіння

Еўфрасіння, Еўфрасіння
Заступіся за Беларусь
Бога Сына папрасі ты
Да цябе я памалюся
Еўфрасіння, Еўфрасіння
Заступіся за Беларусь
Бога Сына папрасі ты
Да цябе я памалюся

Усім, хто з роднай сцежкі саступіў
І хто краіну ў роспачы пакінуў
І тым, хто мову матчыну забыў
Даруй грахі, святая Еўфрасіння
Малітваю за дочак і сыноў
Сваёй зямлі ты Бога не абмінеш
Хай розгаласам ажыўленых званоў
Абудзіць нас святая Еўфрасіння

Еўфрасіння, Еўфрасіння
Заступіся за Беларусь
Бога Сына папрасі ты
Да цябе я памалюся
Еўфрасіння, Еўфрасіння
Заступіся за Беларусь
Бога Сына папрасі ты
Да цябе я памалюся

На нескаронасць духу у грудзях
На вольны шлях — прайсці або загінуць
На адраджэнне людскасці ў людзях
Багаславі, святая Еўфрасіння
Уладарыня навекі без маны
Як промень сонца ў небе над Айчынай
Ад пошасці, ад здрады, чужыны
Нас уратуй, святая Еўфрасіння

Еўфрасіння, Еўфрасіння
Заступіся за Беларусь
Бога Сына папрасі ты
Да цябе я памалюся
Еўфрасіння, Еўфрасіння
Заступіся за Беларусь
Бога Сына папрасі ты
Да цябе я памалюся

0:00 0:00