Текст песни
У цёмным лесе, дзе няма дарог
Дзе чалавек прайсці ніколі не змог
Блукае стары, ліхтар у руцэ
Идзе ён навобмацак па чорнай рацэ
Ён твар свой хавае ў старым каптуры
У ягоных вачах - толькі попел і жвіры
Калі ты згубіўся ў начной цемнаце і
Бачыш агеньчык у той пустаце
Не йдзі за старым, не шукай яго след!
Ён цябе завядзе на той свет!
Пустэльнік вядзе ў непралазны гушчар
У сэрцы ягоным - вар'яцкі пажар!
Дзявяты аркан - гэта холад і змрок
Ты робіш у бездань апошні свой крок!
Апошні свой крок!
Ліхтар яго свеціць зусім не для нас
Ён збірае душы... у прызначаны час
Ён ідзе ў нікуды і ты пойдзеш за ім
Станеш проста ценем
Станеш проста нікім
Пустэльнік вядзе ў непралазны гушчар
У сэрцы ягоным - вар'яцкі пажар!
Дзявяты аркан - гэта холад і змрок
Ты робіш у бездань апошні свой крок!
Свеціць ліхтар
У цемры начной
Комментировать