Текст песни
Колькі я хадзіў па свеце, колькі сустракаў людзей
А такіх як ты не бачыў, не страчаў яшчэ нідзе
Беларуская жанчына - ты натхнення ціхі крок
Усе можаш, ўсе умееш, ты пачатак і выток
Беларуская жанчына - сэрца поўна дабрыні
Беларуская жанчына - ўвасабленне чысціні
Беларуская жанчына - закахацца не баюсь!
Цябе светам азарыла наша маці Беларусь
Усміхнулася ад сэрца, потым позірк адвяла
Сваёй шчырасцю жаночай мяне з розуму звяла
Ты прыгожая, як кветка, голас твой цячэ ракой
Я табою захаплаюсь, я акрылены табой
Беларуская жанчына - сэрца поўна дабрыні
Беларуская жанчына - ўвасабленне чысціні
Беларуская жанчына - закахацца не баюсь!
Цябе светам азарыла наша маці Беларусь
Беларуская жанчына - свежы хлеб, утульны дом
Урачыстая сукенка і святочна ўбраны стол
Тонкі стан, яу ў бярозкі, я з падзякай абдыму
І цябе ў свае ладоні з ціхім гонарам прыму
Беларуская жанчына - сэрца поўна дабрыні
Беларуская жанчына - ўвасабленне чысціні
Беларуская жанчына - закахацца не баюсь!
Цябе светам азарыла наша маці Беларусь