Текст песни
Сястрыцы
Ды пойдзем сястрыцы пад ясну зарыцу,
Ночка мала - купальная.
Набяром сястрыцы жоўтага пясочку,
Ночка мала - купальная.
Пясочак не ўзойдзіць, мне у таткі не быці,
Ночка мала - купальная.
Мне ў таткі не быці, вяночкі не віці,
Ночка мала - купальная.
Ночка мала,
Ночка мала -
Купальная!
Ой, Купала, ой, Купала,
Ой, а хто не быў, ой, а хто на Купаллі,
А дзевачкі зелля збіралі!