Перейти к содержимому

Текст песни

Знікла сонейка, і ўраз
Яснавокі дзень пагас.
Па сцяжынцы і наўзбоч
З-за пагоркаў крочыць ноч.
А пад падушкай
Сон прылёг на бачок.
Баю, бай, дачушка,
Баю, баю, сынок.
Па-над рэчкай дрэмле бор
У чаканні першых зор.
Гасне позняя зара,
Нам з табою спаць пара.
А пад падушкай
Сон прылёг на бачок.
Баю, бай, дачушка,
Баю, баю, сынок.

Комментировать

0:00 0:00