Текст песни
Твае рукі, твае рукі нада мною,
Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як яны ласкава кружаць
І са мной,паверце тужаць,
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Цяжка, рукі, раставацца з вамі дужа,
І на мiг не заставацца паміж сцюжаў!
Не ляціце, рукі, у вырай,
Нада мной кружыце шчыра,
Нібы лебедзі над белаю зімой. (2)
Я люблю, як твае рукі нада мною,
Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як яны садзяцца міла,
Склаўшы крылы, склаўшы крылы,
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Калі лашчаць валасы мне твае рукі,
Слухаю бы песню як гукi рухі.
А яны пяюць шчымліва
І крыляюць палахліва,
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Беларусь сильнаяoriginal