Текст песни
Апошні летні дзень сыйшоў
Як ты, мая мілка, калісьці
І ў душы пуста, я сябе знайшоў
Засыпаным ў кастрычніцкім лісце
Сумнае сонца, неба блякла-блакітнае
І сэрца б'ецца, як крыга ўнутры
Цябе няма, унутры буры магнітныя
Зніклі фарбы, згаслі каляры
Прырода спіць, замкнулася кола
Усё ціха, у спакоі і ледзь
Зіма прамчыць – настане воля
Каб зноў прачнуцца ды заквітнець!
Лісцем, нібы золатам, укрылася зямля
Восеньскі вецер шэпча сумныя песні
Толькі дачакаца што прыйдзе апасля
Паспрабаваць з прыродай уваскрэсці
Вясна прыйдзе, вядома, я ведаю
І сонца ўсміхнецца з вышыні
Але ў душы – ноч глыбокая, бязмежная
Каб зноў адраджонным стаць змагчы!
Калі? Калі зноў паверу шчыра
Што шчасце ёсць, і ты вярнешся зноў?
А зараз – пустата адна і сыра
І толькі самота ў адзіноце сноў