Текст песни
Я ўчора заблукаў у лесе панад Сожам
Не знайшоў дарогі і не трапіў дамоў
Але я спадзяваўся нехта дапаможа
Нехта і з'явіўся з роду Ведуноў
Спачатку я паверыў гэтаму вядзьмарству
Дакрануўся да яго рукі
А цяпер галодным тут застаўся
Дзе не ведаю хто я цяпер такі?
Ойёй хто я? Ойёй дзе я?
Ойёй хто я? Ойёй дзе я?
Я цяпер жыхар глухога лесу
Адзінокі воўк я раб крыві
Я выратавальнік і агрэсар
Я кажу памры кажу жыві
Я вам і не вораг і не сябар
Я вам і не звер не чалавек
Я вам не анёл але й не д'ябал
Я у кожным існую спрадвеку
Ойёй хто я? Ойёй дзе я?
Ойёй хто я? Ойёй дзе я?
Ярыла дакрануўся праменем да вачыма
І спытаў мяне Ты хто такі?
Хто каб вырашаці лёс Айчыны?
Зараз згінеш ты ад маёй рукі!
Сёння я прачнуўся ў лесе панад Сожам
Аглядзеўся ў пошуках Ярылы дзе ж ён?
Вецер у вушах шэптаў А можа
Гэта быў сон?
Ойёй хто я? Ойёй дзе я?
Ойёй хто я? Ойёй дзе я?