Текст песни
Дзе жа мне пачаць свае пошукі
Дэжавю, калі я звяртаюся да сябе
Быццам да самай цёмнай ракі
І я не бачу там дна
І дзе б ні пачаў я — не бачу берагоў
Быццам не знайшоў выйсце з самых глыбокіх сноў
Гэтага не шукаў, але калі адзін
Мне не схавацца
Я не адчуваю раны
Але яны сыходзяць крывёю
Я бачу іх на сваім твары
Спаленай травой
Я не адчуваю раны
Але буду памятаць бітвы
І нават калі захачу забыць
Убачу іх на сваім твары
Убачу іх на сваім твары
Убачу раны на твары сваім
Але гэты твар мне здаецца чужым
Я дабягаю да сваёй мяжы
Адразу адчуваю: у гэты час пара дастаць нажы
Пара дастаць нажы
Лішнюю кроў змыюць дажджы
Я не хачу болей
Замест сяброў бачыць крыжы
Я не хачу болей губляць тое, чым даражыў
Але ж менавіта праз гэта
Я болей не адчуваю раны
Але яны сыходзяць крывёю
Я бачу іх на сваім твары
Спаленай травой
Я не адчуваю раны
Але буду памятаць бітвы
І нават калі захачу забыць
Убачу іх на сваім твары
Убачу іх на сваім твары