Обложка трека Дзецi — Дрозды
3:32

Дрозды Дзецi

Скачать

Текст песни

Я дрэва пасадзіў і дом пабудаваў
І сына нарадзіў... Наколькі сіл ставала
Любіў сваю зямлю і пра яе спяваў
Рабіў усё што мог: ня многа ды ня мала

Галоўнае, што дом звініць ад галасоў
Шуміць за хатай клён, няма ў душы адчаю
І сэнс майго жыцця – радзіму і любоў
Як спадчыну сваю, я дзецям завяшчаю

Дзеці, дзеці, нашы дзеці
Перад Богам апраўданне
Даражэй за ўсе на свеце
Кветкі нашага кахання
Дзеці, дзеці, нашы дзеці
Вы пяшчота і надзея
Што ў цемры зоркай свеціць
Што ў сцюжу сонцам грэе

Сыны мае, сыны, маёй любві святло
Да самай дарагой і мілай мне жанчыны
Пад ветрам завірух не схілім мы чало
Не адрачомся мы ні мовы, ні Айчыны

За мной ідзіце ўслед, як я ішоў, малы
За бацькам па раллі, за маці – у Святыні
І будзе на зямлі паміж людзей – Любоў
І Бог наш любы край ніколі не пакіне

Дзеці, дзеці, нашы дзеці
Перад Богам апраўданне
Даражэй за ўсе на свеце
Кветкі нашага кахання
Дзеці, дзеці, нашы дзеці
Вы пяшчота і надзея
Што ў цемры зоркай свеціць
Што ў сцюжу сонцам грэе

Дзеці, дзеці, нашы дзеці
Перад Богам апраўданне
Даражэй за ўсе на свеце
Кветкі нашага кахання
Дзеці, дзеці, нашы дзеці
Вы пяшчота і надзея
Што ў цемры зоркай свеціць
Што ў сцюжу сонцам грэе

Дзеці, дзеці, нашы дзеці
Перад Богам апраўданне
Даражэй за ўсе на свеце
Кветкі нашага кахання
Дзеці, дзеці, нашы дзеці
Вы пяшчота і надзея
Што ў цемры зоркай свеціць
Што ў сцюжу сонцам грэе

0:00 0:00