Текст песни
Гарбата й запалкі тытунёвы дым
Няма кахання ў нашым жыцці
Грошай ня маю працаваць лянота
Яшчэ адзін дзень маёй адзіноты
А маё сэрца ціха б'ецца
А маё сэрца не здаецца
А маё сэрца яшчэ б'ецца
То маё сэрца то маё сэрца
Думкі забілі галаву
Тая баліць не магу
Навокал гвалтуюць кватэра грыміць
А я разважаю як далей жыць
Перад вачыма дарогі дзве
То ёсць пытанне а шчасце дзе?
Жыццё як анкета пытанне адказ
То прыгалубіць то па вушах дасць
А маё сэрца ціха б'ецца
А маё сэрца не здаецца
А маё сэрца яшчэ б'ецца
То маё сэрца то маё сэрца