Текст песни
Я такі шалёны
Ветрам апалены
Сонцам скрываўлены
Небам асветлены
Крочу праз валоданні
Рэкамі і бродамі
Вёскамі і выселкамі
Я жыццё ёсць з высі!
І я скрозь перашкоды
Выйду да свабоды
Я раскрыю рукі
І ты пачуеш гукі
Музыка стагоддзяў
У вушы пераходзіць
Гэта продкі пяюць
Гэту песьню маю
Тут мой край
То мой адзіны рай
Ты яго не кранай!
Я ярыла!
То мой край
Я граза дзікіх зграй
Тут вітанне сябрам
Ворагам магіла!
І прамяні на поўдзень
Прамяні на поўнач
Прамяні на захад
Сьвяціла ўзыходзіць!
Сонца на парозе
Ў далеч нас уносіць
Побач з ім як са мной
Сонца голас мой
І ў гэтым асяроддзі
Я прайшоў стагоддзі
Ведаю народ мой
Клічу зараз за сабой
Помні сілу спадчыны
І пяшчоту матчыну
Шануй веру сваю
Слухай я цябе пяю
Тут мой край
То мой адзіны рай
Ты яго не кранай!
Я ярыла!
То мой край
Я граза дзікіх зграй
Тут вітанне сябрам
Ворагам магіла!
Сто стагоддзяў бачу свет і яго рухі
Сто стагоддзяў грэюць яго мае рукі
Сто стагоддзяў д'ябал тут шукае душы
Узніміся са мной я адзіны прамень твой!