Текст песни
А што нельга зазірнуць
За мяжу дзе мары спяць?
Ту старонку адгарнуць
З вышыні ўсіх назіраць
Там дзе мара бачыць шлях
Дзе ёсць месца адпачыць
Збіраўся туды я
А ў вушах маёх гучыць
Смерці няма!
І ніхто не папярэдзіў
Ды і сам ты не спытаў
Але аднойчы сабе зацвердзіў
Калі гэта ўсё спазнаў
Па лязу больш не хадзі
Іншых за сабой не кліч
Бо ты ведаеш адзін
Ёсць адзіны на ўсіх зніч!
А смерці няма!