Перейти к содержимому
Обложка трека Дзед Мароз — DJ Блокnote
1:48

Трек

DJ Блокnote Дзед Мароз

Сингл · 2025 · Поп

Скачать

Текст песни

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам
Засцілае рэчкі лёдам
Брыльянцістым снежным блескам
Сыпле іней на бярозы
Туліць дрэвы лёгкім пухам
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам
Дзеда ўсюды носяць ногі
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі
Важна сеўшы на ялінку
А ялінка! Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках
Тут лісічка, зайчык, мышка
Рыбкі, буслік доўгавязы
А як ззяюць на ёй шышкі
Нібы ў іх гараць алмазы
Каля ёлкі карагоды
Песні, гутарка жывая
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае
Дык рассунем кола шырай
Патанцуем на памосце
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця

0:00 0:00