Текст песни
З дзяцінства казалі
Говори нормально
Русский великий
Тыпу Беларускі
Да слуху не ўспрымальны
Але ў маёй галаве
І ў маёй душы
ЖыШы назаўсёды
ЖыШы назаўжды
ЖыШы пішы з Ы
І па іншаму не будзе
Ў кароткая грукае
Ў нашыя грудзі
Ў школе таксама
Адні грамацеі
Талдычылі значнасць
Мовы расейскай
На што нам ўсё гэта
На што Беларусам
Ў кароткая ў сэрцы
Ў кароткая ў вуснах
Жыве Беларусь
Беларусь жыві
Пакуль жывая мова
Будзем жыць і мы
Шануй сваё
Рабі гэта модным
Мо тады пачнем
Адчуваць сябе годна