Текст песни
Аканіцы заміраточылі
Пад напорам прыліву рання
Кожнай кропляй грыміць праточанай
Незакончанае трыванне
Дол калодзежны рэзкім росчыркам
Перакрэсліць шпакоў вяртанне
Крыку калівам, пстрыкам пошчаку
Незакончанае трыванне
Змрокам незгасальнага святла
Аддаленнем адчування волі
Абяцаннем рання без спатолі
На Вялікдзень снілася турма
Аканіцы заміраточылі
Пад напорам прыліву рання
Кожнай кропляй грыміць праточанай
Незакончанае трыванне
Дражніць мур уяўленнем далечы
Цень-пацук шэры хвост хавае
Трызніць прышласцю, дасынаючы
Незакончанае трыванне
Змрокам незгасальнага святла
Аддаленнем адчування волі
Абяцаннем рання без спатолі
На Вялікдзень снілася турма
Змрокам незгасальнага святла
Аддаленнем адчування волі
Абяцаннем рання без спатолі
На Вялікдзень снілася турма
Босиком по мостовойmelancholic version
Так-цік-такLive