Текст песни
Казкі дзяцінства ўплялі
Дзівы ў шляхі дарослыя
Каб нам з табой на зямлі
Не размінуцца лёсамі
Шчасця хай тчэцца кілім
Зоркі ў далоні падаюць
Цудам у сэрцы маім
Ты мая кветка-папараць
З кветак чуласці і ласкі
Добрых спраў і мараў светлых
Грэюць самым змрочным часам
Шчасця сціплыя букеты
Казкі дзяцінства нiбы
Зоркі ў далоні падаюць
Каб нам з табой на зямлі
Не размінуцца марамi
З кветак чуласці і ласкі
Добрых спраў і мараў светлых
Грэюць самым змрочным часам
Шчасця сціплыя букеты
Босиком по мостовойmelancholic version
Так-цік-такLive