Текст песни
Не жывi ў паняверцы,
Шукай сілы на шчасце.
Не зможаш памерці,
Калі маеш сэрца насцеж.
Радасць параўнаю
З крыніцай бруістай.
(Яе) не выветрыць маю
Не схаваць пад лісццем
Яе не ўтаптаць у траву.
Разбіце мне лепш галаву,
Чым вокны у сэрцы агністым.
Чым вокны у сэрцы агністым.
Не жывi ў паняверцы,
Шукай силы на шчасце.
Не зможаш памерці,
Калі маеш сэрца насцеж.
Радасць параўнаю
З крыніцай бруістай.
(Яе) не выветрыць маю
Не схаваць пад лісццем
І той сівізны халады
Спыніць яе будуць не ў стане.
Прайду праз жыццё маладым!
Прайду праз жыццё маладым!
Пакуль маё сэрца не стане!