Перейти к содержимому

Текст песни

Затухаюць, цямнеюць высі
Зоркі ўспыхваюць над сінявой
Да пляча майго прытуліся
Залатою сваёй галавой

Чуеш - вецер і чуеш - вечар
Чуеш - ціха шапоча сад
На твае худзенькія плечы
Асыпае ноч зарапад

Гэта я з табой вечарую
Туманамі цябе я чарую
Васількоў шапатліваю моваю
Зачароўваю, зачароўваю
Закалыхваю я цябе

І ад рук няўмелых, нясмелых
Не схаваешся ты нідзе
Поўня белая яблыкам спелым
На далоні твае ўпадзе

Ты шапнеш мне адчайныя словы
Што шаптаў табе ўчора я
Вечаровая, зачарованая
Закалыханая мая

0:00 0:00