Перейти к содержимому
Обложка трека Конiк патлаты — ВИА «Песняры»
3:25

Трек

ВИА «Песняры» Конiк патлаты

Альбом · Краiна Шчырых Людзей · 2025 · Поп

Скачать

Текст песни

Ночкі чакалі свята
Ой, Каляда, Каляда
Ночка бялым бяла
Конік, як воўк, патлаты
Вёз Каляду-Каляду
Да нашага сяла
Конік, як воўк, патлаты
Вёз Каляду-Каляду
Да нашага

Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда

Вечар, спадары, шчодры
Вечар у хату добры
Час сустракаць гасцей
Хлопцы, а ну ў хату
Стол вам накрыт багата
Ой, сядайцё шчыльней
Хлопцы, а ну ў хату
Стол вам накрыт багата
Ой, сядайцё

Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда

Ганна, давай нам скварку
Пётра, налі ў чарку
Краю ці не відаць?
І не шкадуйце хлеба
Добра пад’есці трэба
Каляду частаваць
І не шкадуйце хлеба
Добра пад’есці трэба
Каляду

Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, гэй!
Каляда, гэй!
Каляда

Месяц – сівое срэбра
Зорак – паўнюткі цэбар
Ночка – бялым-бяла
Конік, як воўк, патлаты
Вёз Каляду-Каляду
Да нашага сяла
Конік, як воўк, патлаты
Вёз Каляду-Каляду
Да нашага

Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Ой, Каляда, Каляда
Каляда!
Ой, Каляда!

0:00 0:00