Перейти к содержимому
Обложка трека Развітання дым — Дар'я Праснякова
4:38

Трек

Дар'я Праснякова Развітання дым

Сингл · 2025 · Поп-рок

Скачать

Текст песни

Адзіноцтва заўжды жыве
У святле месяцовым начэй
Ночка доўжыцца, быццам век
Рвецца ветразь нашых надзей
Мы чакаем зімой вясну
Памыліцца каб яшчэ раз
З летаргічнага выйсці сну
Падмануць няўступчывы час

Закахаемся - і зноў
Абуджаецца вясна
Келіх поўны дзьмухаўцоў
Налівае нам
Ды надыдзе раптам ноч
Дзе дажджы і халады
Прыплыве зноў у вакно
Разьвітання дым

Я пра Вас не магу забыць
Хоць сябе гэтым і пагублю
Прашапчу імя Ваша - нібы
Горкі келіх віна прыгублю
І майго адзіноцтва ноч
Боль нязьмераны паглыне
Твае крокі гучаць за акном -
Без мяне, без мяне

Закахаемся - і зноў
Абуджаецца вясна
Келіх поўны дзьмухаўцоў
Налівае нам
Ды надыдзе раптам ноч
Дзе дажджы і халады
Прыплыве зноў у вакно
Разьвітання дым

Закахаемся - і зноў
Абуджаецца вясна
Келіх поўны дзьмухаўцоў
Налівае нам
Ды надыдзе раптам ноч
Дзе дажджы і халады
Прыплыве зноў у вакно
Разьвітання дым

0:00 0:00