Текст песни
Ой ты рэчанька-невялiчанька
З бродамi з вiрамi,
Я пад яварам мiлай лiчанька
Цалаваў начамi.
За той рэчанькай ты жыла тады
У хацiне з мамкай.
Я назваў цябе пад напеў вады
Зорка-зарачанка.
Зорка-зорачка сэрцу мiлая,
Прыляцi на ганак
Лёгкай чайкаю белакрылаю
На свiтальны ранак.
Уначы агнём загараецца
Зорка-зарачаначка,
Толькi мiлая не вяртаецца
Да мяне на ганачак.
Час лiхi прыйшоў да той рэчанькi
З грознымi каўшамi,
Закапалi ўмiг тую рэчаньку
З бродамi, з вiрамi.
Хаты больш няма, зараслi сады,
Дзе жыла ты з мамкай.
Толькi чую я пад напеў вады...
Зорка-зарачанка.
Зорка-зорачка сэрцу мiлая,
Чайкай ляцi белакрылай.
Уначы агнём загараецца,
Толькi мiлая не вяртаецца.
Уначы цяпер зоркi спелыя
Не ўпадуць у косы,
Дзе дрыжала ты, ой, нясмелая,
Бо сцюдзёны росы.
А я чую ўсё той напеў вады,
Зорка-зарачанка.
2025 Краiна шчырых людзей
2025 Косил Ясь конюшину
2024 Конфетка. Второй сезон. Выпуск 6
2021 Ты прыйдзі ка мне каханнем
2020 Концерт к 50-летию Белорусского государственного ансамбля «Песняры» с Президентским оркестром Республики Беларусь
2019 Касіў Ясь
2018 Продолжение
2017 Гусляр
2017 Мои Годы
2017 50 лучших песен
2015 Хмель молодой
2011 Шчаслiвасць (Песнi на вершы Янкi Купалы)