Перейти к содержимому
Обложка трека Арэлі — Елена Внукова
3:49

Трек

Елена Внукова Арэлі

Сингл · 2024 · Фолк

Скачать

Текст песни

Я - эмігрантка тут
У натоўпе ажыўлёным
Ляту як у небе жаўрук
Гаворкаю
Чужой аглушана
Чуваць
Ледзь гук сардэчка
Яно моваю маёй
Роднаю святой
Спявае песню мне
Раку майго жыцця
Трымаюць берагі
Як на арэлях я гайдаюся між іх
Адзін застаўся ў снах
Другі наяве сёння
Наканавана ім душу дзяліць
Арэлі да нябёсаў
Гайдаюцца ў сэрцы
І прывід маіх мараў
Сядзіць на іх як голь
Паміж двух берагоў
Майго жыцця да смерці
Арэлі дзень і ноч
Гайдаюць боль
На беразе адным
Дзяцінства маці бацька
Жыццё ва ўтульным дамы
А на другім
Зламаную цацку
Быццё займелі ўсе мы
Тут на беразе чужым
Дрэвам вырваным
Без каранёў стаім
Раку майго жыцця
Трымаюць берагі
Як на арэлях я гайдаюся між іх
Адзін знаёмы мне
Няведамы другі мне
Наканавана ім душу дзяліць
Арэлі да нябёсаў
Гайдаюцца ў сэрцы
І прывід маіх мараў
Сядзіць на іх як голь
Паміж двух берагоў
Майго жыцця да смерці
Арэлі дзень і ноч
Гайдаюць боль

0:00 0:00