Текст песни
Я без крыўды азірнуся ў твой бок
Не дашлю табе лісты шалёных думак
Патлумачыць нават лёс не змог
Як пакуты нараджае сум мой
Я хмарынкаю з нябёсаў адлячу
Як пылінку паглыне мяне пясок
Я слязьмі за радасць заплачу
Толькі так каб бачыць іх ніхто не змог
Салавейка! Салавей!
У каханне вечнае заві
Нам з табой адзіным болем
Працінае сэрцы да крыві
Колькі б зайздрасць не рабіла нам бяды
Ці ж мяне сурочыць змогуць цемрашалы?
Я спытала ў жывой вады
Але ж і яна не суцяшала!
Злосны вецер разганяе хвалі там
Тут з нічога робіць полымя іскрынка
Кожны долю выбірае сам
Каб пасля змяніць яе адным учынкам
Салавейка! Салавей!
У каханне вечнае заві
Нам з табой адзіным болем
Працінае сэрцы да крыві
Кахаю я
Я прагну
Я сумую
Ты даў мне крылы ля самой мяжы
Ды толькі без цябе не паляту я
Мне без цябе ужо не пець не жыць
Няхай заб’е мяне падман апошні
Хай згубіць кроў цярплівая душа
Заўсёды застанецца ў шчасці колішнім
Атрута тая што віном была спярша
Салавейка! Салавей!
У каханне вечнае заві!
Нам з табой адзіным болем
Працінае сэрцы да крыві!
Нам з табой адзіным болем
Працінае сэрцы да крыві