Текст песни
Рвеш мяне, б’еш мяне, пакуль не ўстане сонца,
Я баюся, я малюся, боль ты мой бясконцы.
Рвеш мяне, б’еш мяне, пакуль не ўстане сонца,
Я баюся, я малюся, боль ты мой бясконцы.
Захавальнік ціхага віра, абаронца сваіх чарцей.
У маім жыцці не было міра, забудзем усё і пойдзем далей, але...
Штосьці трымае, не адпускае, зводзіць с розуму.
Ізноў паміраю, моц пакідае, у вір без роздуму.
Была павінна я згарэць, а я жадала ўзляцець.
Вышэй, вышэй ад цяжкіх дум, Болей, болей не патану.
Палонніцаю мар бессмяротных немагчыма ў цемры існаваць.
У думках я анёл бестурботны, магу сусьвет ад сэрца кахаць, глядзі!
Ніхто не трымае, я ўцякаю, крокі ад зямлі,
Моц набіраю, ды ўзлятаю...
Была павінна я згарэць, а я жадала ўзляцець.
Вышэй, вышэй ад цяжкіх дум, Болей, болей не патану.
Вышэй, вышэй ад цяжкіх дум, Болей, болей не патану.