Текст песни
Закахаю цябе вясной
Закахаю цябе ўранку
Закахаю калі расой
Акрапляючы думкі нашы
Выгляне праўда зноў
Выгляне час белы
Будзем побач тады з табой
Ты дачакайся толькі
Зайграе тады
Струнамі свету новы сюжэт
Убачым тады
Поглядам свежым кожны сакрэт
Пройдзем тады
Ўзяўшыся за рукі ўвесь шэраг бед
Заззяе тады
Ў нас і між намі пачуццяў букет
Закахаю цябе вясной
Закахаю да болю ў сэрцы
Закахаю я моцна настолькі
Наколькі здольныя людзі
Але не цяпер, не зараз
Не муч ты маё ўяўленне
Няхай застаецца ў марах
Ты толькі мяне не будзі
Зайграе тады
Струнамі свету новы сюжэт
Убачым тады
Поглядам свежым кожны сакрэт
Пройдзем тады
Ўзяўшыся за рукі ўвесь шэраг бед
Заззяе тады
Ў нас і між намі пачуццяў букет
Бо я без цябе не змагу
Я без цябе ўсё згублю
Дай жа мне сіл дачакацца
Дай жа мне крыл вызваліцца
Зайграе тады
Струнамі свету новы сюжэт
Убачым тады
Поглядам свежым кожны сакрэт
Пройдзем тады
Ўзяўшыся за рукі ўвесь шэраг бед
Заззяе тады
Ў нас і між намі пачуццяў букет