Текст песни
Даруй за ўсе мае грахі
шчаслівай будзь
За неаглядную любоў
прашу, забудзь
Расстанне ў памяці жыве
як зорны плач
Я не заву былое зноў
даруй, прабач
З тым, што было, не развітацца
Зноў будзе сэрца хвалявацца
Я іншым сном цяпер жыву
А ты са мной, ты наяву
Даруй, даруй, каханы друг
шчаслівай будзь
Што не тваёй гарэў любоўю
прашу, забудзь
І не збярог пяшчоты рук
як зорны плач
І не прыйшоў на голас болю
даруй, прабач
Даруй за дождж, даруй за восень
шчаслівай будзь
Пяшчоты ў восені не просяць
прашу, забудзь
Не грэюць познія квяты
як зорны плач
Калі са мной не ты, не ты
даруй, прабач
За кветкі, што заваражыў
схаваеш плач
За самавітыя дажджы
прашу, прабач
Прабач