Обложка трека Я мужык-беларус — LubimOFFsounD
2:35

LubimOFFsounD Я мужык-беларус

Сингл · 2026

Скачать

Текст песни

Я мужык-беларус
Пан сахі і касы
Цёмен сам, белы вус
Пядзі дзьве валасы
Бацькам голад мне быў
Гадаваў і карміў
Бяда маткай была
Праца сілу дала
Хоць пагарду цярплю
Мушу быць глух і нем
Хоць сьвет хлебам кармлю
Сам мякіначку ем
Зь цяжкай працы маей
Карыстаюць усе
Толькі мне за яе
Няма дзякуй нідзе
Эх, каб цёмны ня быў
Чытаць ксёнжкі умеў
Я бы долю здабыў
Я бы песенькі пеў
Я б патрапіў сказаць
Што і я — чалавек
Што і мне гараваць
Надаела ўвесь век

0:00 0:00